Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З. Бядуля)
Размазалаўляй па-беларуску! Паважай і ганарыся сваёй Радзімай,гісторыяй, мовай!
21 лютага Міжнародны дзень Беларускай мовы
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.
У нашай дашкольнай установе дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы з выхаванцамі і іх бацькамі падпарадкаваны наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы.
Такім чынам, беларуская мова гучала і прадоўжвае гужаць ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня.
Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
No responses yet