Тэма патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення – адзін з важнейшых напрамкаў ва ўсіх установах адукацыі.

Так і ў нашым дзіцячым садку адбылася традыцыйная музычная забава «З Калядой».

Сёння калядоўшчыкі з нашымі выхаванцамі і спявалі, і гулялі ў беларускія народныя гульні «Дудка – весялуха», «Вясёлы бубен», «Хустачка», «Го-го, каза шэрая».
Вельмі ярка, весела, цікава прайшла забава. Гаспадыня ўсім раздала гасцінцы, падзякавала за віншаванні.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць кожнаму дзіцяці і даросламу зразумець душу беларусаў праз гісторыю, культуру сваіх землякоў, ведаць свае карані, як жылі дзяды і прадзеды, якія яны спявалі песні менавіта ў сваёй мясцовасці.

Віншуем ўсіх са Святам!

Музычны кіраўнік Каласоўская М.В.

Categories:

Tags:

No responses yet

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Язык сайта